Віншуем па-беларуску

Вясельныя тасты маладым



Будзем весела гуляць, каб ваша вяселле доўгія гады не забываць!
Будзеш словы, як лісты, слаці - будзе свякруха памагаці!
Будзь добрай маці! Калі ноччу заплача дзіця, разбудзі мужа, няхай паглядзіць, чаго яно плача.
Пажаданне жонцы: будзь для мужа хлебам, а не бублікам!
Будзь ласкава, міла, дабра, не шкадуй для мужа кілішка віна!
Будзьце моцненькія-дужанькія, каб нарадзіліся дзеткі дружненькія!
Будзьце здаровенькі на ўвесь год, як калядны лёд!
Будзьце здаровы, як вадзіца, і нахільны, як вярбіца!
Будзьце моцна п'янымі ад гарачага кахання, але не ад гарэлкі!
Будзьце добрымі і ласкавымі з усімі, каб у госці да вас часцей заходзілі!

            *     *     *

Віншуем з вяселлем! Раім карміць мужа больш маннай кашай - будзе вечна малады!
Віншуем цябе з шчасцем, з доляю і з доўгаю торбаю, каб па нагах білася і ад сабак баранілася!
Віншуем маладых і жадаем, каб у іх шлюбная ноч цягнулася, як на Поўначы!
Віншую, каб вам маглося, жылося, вялося і яшчэ хацелася!
Віншую маладую і маладога, жадаю дажыць да вяселля залатога!
Шчырым сэрцам вас віншую, бо на стале гарэлку (ужо чарку) чую!
Вып’ем гэту чарку, каб маладыя мелі хлеб і скварку, каб жылі багата і ваша хата не знала ні пракурора, ні адваката!
Вып’ем па тры чарачкі за маладых, каб пасля шлюбу гора не было ў іх!
Вып'ем да дна, каб ва ўсіх была думка адна, каб было весела гуляць і ваша вяселле доўгія гады не забываць!
Вып'ем за лося, каб жылося, вялося і маглося!

            *     *     *

Вып’ем водкі, каб мужык не хадзіў да чужой малодкі!
Вып'ем, госцейкі, каб кум з кумою пакумячыліся!
Вып'ем за нявесціны вочкі, каб нарадзіліся прыгожыя дочкі!
Вып'ем за нявесціны вочкі, каб нарадзіліся прыгожыя дочкі, а сыночкі былі як дубочкі!
Вып'ю за нявесціны губкі, каб маладыя жылі як галубкі!
Вып'ем за тое, каб жылі-прыпявалі і залатога вяселля прычакалі!
Вып'ем за тое, каб не забывалі мамку, татку і сваю родную хатку!
Вып'ем за цесця, каб дапамагаў жаніху і нявесце!
Вып'ем да дна, каб не накінулі маладым зла!
У народзе гавораць: не купі хату, а купі суседа. Дык вып'ем за нашых суседзяў!

            *     *     *

Вып'ем за тое, каб ваш дом быў поўны і лёс добры!
Давайце вып’ем за нас з вамі і за чорт з імі!
Выпіце, госцікі, мёду маладым на згоду, пакаштуйце пірага ад вясельнага стала!
Трэба выпіць і не забыцца, каб перад смерцю пахмяліцца!
Хачу выпіць за цёшчу, каб не ганяла зяця ў рошчу, каб карміла і паіла, як сына роднага любіла!
Хачу выпіць з гэтага бакала, каб вас гора мінала!
Вып'ю за свёкра, каб маладым было спаць не мокра, каб здарыў ім кватэру і грошай цэлую талеру!
Дай Бог, каб дажыла і множыла у кожным кутку - па дзесятку, у кожным куточку - па сыночку, а пасярэдзіне - дочку!
Дай Бог табе налета вялікі жывот за гэта, а я буду Бога прасіць, каб было лёгка насіць!
Дай Бог пад злат стаць, дом нажыць, дзяцей вадзіць!

            *     *     *

Дай Божа, каб вы цэлы год весяліліся!
Дай Божа, каб жылі сто лят, мелі сем хат, золата бочку, сына і дочку!
Дай Бог здароўя і ручкам, і ножкам, і ўсяму патрошку!
Дай Бог вам здароўя на доўгія леты, каб вы пасівелі, як галубы сівыя, каб дачакаліся не толькі дзетак, але і ўнукаў і праўнукаў вам на карысць, а Богу найвышшаму на пацеху!
Дай жа Божа долю нашаму маладому адну грашовую, другую збажовую, трэцюю дзяціную!
Дай вам Божа на жыццё, на быццё! Прывячайце гасцей, каб прыходзілі часцей!
Дай жа Божа, каб нашы дзеці раслі гожа!
Дай Божа, каб вам было гожа!
Дай Божа маладой сям’і шчасця, долі і хлеба ўволю!
Дай Божа табе чаго хочацца!