Віншуем па-беларуску

Вясельныя тасты маладым



Дай Божа, каб у гэтым доме было многа дзетак на палу, жарабятак з цяляткамі па двару, парасятак з ягняткамі на вару і ўсякага дабра гэтаму двару!
Субота нядзельку радзіла; дай Божа ў добры час, каб нявеста свякроўцы гадзіла!
Дай жа Божа, каб нашыя маладыя заўсёды вясёлыя былі, каб скакалі, гулялі, пладзіліся, як пчолы ў вуллі, альбо авечкі ў хляве, а любіліся, як галубкі ў гняздзе!
Радзі, Божа, хлеб, пладзі, Божа, статак, цялятак на вару, дзетак на палу!
Жадаю, каб на вас напалі грошы і вы не маглі ад іх адбіцца!
Жадаю, каб малады з маладою жылі як рыба з вадою!
Жадаю ад сэрца для вас дзетак цэлы клас!
Жадаю дому вашаму, калі зямлю - пад пашняю, калі вестачку, то добрую, калі дрэва, то пладовае, калі дажджу, то моцнага, калі дачку, то прыгожую, калі кветку, то пахучую, калі сына, то магучага, калі сябра - сябра вернага!
Маладым хачу жадаць: позна легчы, рана ўстаць, шэсць дзянёчкаў працаваць, а нядзельку спачываць!
Хачу пажадаць жаніху і нявесце, каб скрозь і ўсюды былі сумесна!

            *     *     *

Пажадаць закаханым хачу: у радасці альбо ў горы вечна помніць першыя абдымкі, забываючы апошнія сваркі!
Жадаем пражыць да разводу не менш сто аднаго году!
Жадаем вам адно другому памагаць, мыць, гатаваць і прыбіраць, на канапе не ляжаць, на другога не ківаць!
Жадаем вам здароўя, шчасця, а ў дадатак тузін дзетак!
Жадаем вам, гаспадарам, каб ўсё ў вас збылося і каб доўга вам жылося!
Жадаем шчасця, радасці, здароўя, святочнага настрою! Няхай сонца над вамі будзе па-веснавому яркім, неба - чыстым і блакітным, а рэдкія дажджы - ціхімі і цёплымі!
Жадаю торбу грошай, жыць у раскошы, усяго даволі і бяды ніколі!
Жадаю сем сыноў капітанаў, сем зяцёў адміралаў!
Жадаю вам шчаслівай долі, бульбы ўволю, буракоў падполле ды дзяцей застолле!
Жадаю мірнага (чыстага) неба, духмянага (смачнага) хлеба, крынічнай вады і ніякай бяды!

            *     *     *

Жадаю табе моцнага здароўя, а таксама, каб твае пчолы ў мае вуллі мёд насілі!
Жадаю нашым маладым мець тры дачушкі: Веру, Надзею і Любоў! Шчасця вам!
Жадаю сонейка краснае, неба яснае, здароўя многа і шмат другога!
Жадаю соладка спаці, добра есці і святло ўсім несці!
Жадаю, каб у вас было дзетак двое з кранцікамі і двое з банцікамі!
Жадаю, каб у вас заўсёды былі лёгкія сэрцы і цяжкія кішэні!
Жадаю мужа грузіна і дзяцей карзіну!
Жадаю вам шчасця, колькі сняжынак у зімовую пару!
Жадаю дому вашаму вестачкі добрай, дрэўца пладовага, дожджыку цёплага, дачушку прыгожую, сыночка магутнага, суседа прыхільнага!
Жадаю вам шчасця, радасці, здароўя, а слёз і гора каб не ведалі ніколі!

            *     *     *

Жадаю шчасця мора, каб не ведалі гора!
Жадаю, каб сонца часцей заглядала ў ваша аконца!
Жадаю вам шчасця, долі, каб ураджай быў у полі!
Цячэ мёд у раку, вада саладзіцца; жадаю, каб малады не бегаў па маладзіцах!
Жадаю добра жыць, бяды не знаць і дзяцей гадаваць!
Жадаю жыцця доўгага-доўгага, з тэлевізарам і «Волгаю», каб твой муж з вялікай карзінай бегаў па магазінах, каб мыў падлогу па суботах і сустракаў цябе з работы!
Жадаю прыемнага сна, спаць паўдня; рабіць нечага - спаць да вечара!
Ждаю вам разам трое: шчасця, долі і здароўя!
Жадаю вам, каб ціха спалася, лёгка ўставалася, спрытна хадзілася!
Жадаю каб у кожным куточку было па сыночку, а на кожнай падушцы - па дачушцы!

            *     *     *

Жадаю вам столькі сыноў, колькі ў сшытку лістоў!
Жадаю вам многа шчасця, здароўя як у зялёнага дуба, каб жылі люба, каб доўга не спалі і дабро нажывалі, каб было ў печы пячыста, а на стале краіста!
Жадаю вам шчасця, здароўя, як у зялёнага дуба, каб жылі люба, каб позна не спалі, рана ўставалі, добра працавалі!
Жадаю, каб вас у хаце было як матылёў у садзе!
Жадаем, каб вам шанцавала на госці, ніхто б і ніколі не меў на вас злосці!
Жадаю шчасця мора, каб вы не ведалі пра гора!
Жадаю, каб была непаўторнай ваша сцежка, каб было моцным ваша пачуццё!
Жадаю, каб у кожным годзе цвіла, як маку агародзе!
Жадаю, каб у кожным годзе цвіла, як мак у агародзе, да мужа мела крыху ласкі, а ён за гэта купіць краскі. І калі прыйдзе п'яным мужык, каб не свярбеў у цябе язык!
Жадаю вам прыбытку ў хаце, ні мала ні многа - штогод па дзіцяці!