Віншуем па-беларуску

Вясельныя тасты маладым



Жадаем вам Алінку –
Сінявокую дзяўчынку,
А для Алінкі браціка –
Хлопчыка Ігнаціка.
А для іх сястру Мальвінку –
Чарнабровую дзяўчынку.
За Мальвінку маладзейшы
Хай расце Сяргейка меншы,
А Сяргейку даганяе
Пуцаваценькая Рая.
А затым яшчэ Івана
I разумніка Сцяпана,
I Галінку з Валянцінкай,
Дашу, Лену, Колю, Олю,
А пасля ўжо Гену з Мішам,
А працяг яшчэ дапішам!

            *     *     *

I за маладога,
I за маладую
Узнімаем мы чарку,
Узнімаем другую!
Не думайце доўга,
Не трацце вы часу,
А кадры давайце
Рабочаму класу.
Каб не пуставала
Дзіцячая люлька,
Каб няньчылі ўнукаў
I дзед, і бабулька!
Каб у вашым жыцці
Усё было адным словам,
Прыгожым, салодкім,
Як месяц мядовы!
Ой, горка, ой, горка!
Штось мёду бракуе.
Цалуй малады ты
Сваю маладую!

            *     *     *

Вып'ем чарку, а можа й другую
За маладога і маладую!
Жывіце дружна, весела, у згодзе,
Бо сварка сямейная зараз не ў модзе.
Не думайце доўга, не трацьце шмат часу -
Купляйце вы кадры рабочаму класу,
Каб не пуставала дзіцячая люлька,
Каб няньчылі ўнукаў і дзед, і бабулька!

            *     *     *

Аддаем мы Галю замуж
За добрага хлопца.
Хай каханне ў іх будзе
Прыгожым і моцным!
А жыццё ў іх хай стане
Песняю цудоўнай,
На здароўе, на пачуцці
Да краёчкаў поўным!
Дзеткі хай растуць таксама
Лепшыя ў свеце!
Прапаную тост за шчасце,
За іх даўгалецце!

            *     *     *

Прывезлі к вам у цяпліцу
Прыгажуню-маладзіцу.
Будзе добрай гаспадыняй,
А для вас, бацькі, дачкой.
I для мужа жонкай вернай,
Не было яшчэ такой!
Будзе маці самай лепшай
І ў рабоце самай першай!
Толькі вы яе шануйце,
Моцна ў крыўду не давайце,
Дык за шчасце ў гэтай хаце!