Віншуем па-беларуску

Вясельныя тасты маладым



За моцную дружбу,
За шчасце без краю,
За вас, маладых,
Мы бакал падымаем!
Каб былі вы зараз разам,
Як неба і зорка!
Горка!!!

            *     *     *

Паміж нас - маладыя
За вясельным сталом.
Павянчалася шчасце
Ды пад шлюбным вянком.
Горка, горка гарэлка
За вясельнай гульбой.
Пасалодзяць нам чаркі
Малады з маладой.
Пасалодзяць тым шчасцем,
Што два сэрцы знайшло,
Каб вясёлым, мядовым
Век жыццё іх было!

            *     *     *

Вып'ем за Галю,
Галю маладую.
Свет яшчэ не бачыў
Прыгажосць такую!
Пі, Галя, ні да дна,
Мы нальём яшчэ віна!

            *     *     *

Піце свацікі гарэлку,
Запівайце гэту дзеўку.
Хай гэта дзеўка з касою - не ходзіць,
Кавалераў не водзіць
Добрай жонкай будзе!

            *     *     *