Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Маладажонам

Маладажоны сёння перад намі.
Сягоння тут ствараецца сям’я.
Няхай праходзяць гады за гадамі.
Няхай на дваіх — любоў адна.

Няхай поўніцца дзіцячым смехам хата
Ў вашым доме няхай пануе радасць.
Жывіце дружна, весела, багата.
I так сустрэнеце вы старасць.

            *     *     *

Віншаванні да вяселля

Найлепшае для дзеўкі зелле —
Яе ўласнае вяселле,
А для хлапца — не булка з цеста,
А сэрцу любая нявеста.
Дабіўся Ён Яе рукі.
Цяпер сядзяць, як галубкі.
Шчочкі гараць, смяюцца вочкі,
А думкі ўсе ля шлюбнай ночкі.
Няхай каханне зоркай свеціць
I вам на радасць будуць дзеці!

А вяселле спявае, танцуе, шуміць,
У маладых на жыццё спадзяванне.
Пажадаем жа ім без праблем век пражыць
I дашлём нашы ім віншаванні.

Такі парадак не змяніць,
Ён на зямлі разумны самы
Дык будзем есці, будзем піць,
Сваты, браты, мужчыны, дамы.

А маладым мы скажам так:
"Вы зорак з неба не хапайце,
А ўсё, што маеце ўжо сёння
Вы беражыце і кахайце.
Здароўе майце, дабрабыт,
У справе кожнай лад і спрыт.
Жаніх - будзь львом, а ты - вавёркай
Ну а цяпер вам скажам: "Горка."

Хоць смачна п’ём, ядзём
I будзем так гуляць да зоркі.
Па вуснах нібы палыном памазаў хто:
Ой, горка, надта, надта горка!

            *     *     *

На сярэбранае вяселле

I зайздросна нам, і прыемна,
Што дзеці ў вас - на радасць,
Што мілых нам Сашу і Лену
Зусім не кранае старасць.
Прайшлі вы прыгожа чвэрць веку
I доўга гарыць няхай зорка
Цудоўнага вашага роду
Бясконцага шчасця вам:
- Горка!
Галіна Калтунова

            *     *     *

Жаніху.

Сягоння ў вас адказны момант:
Вы прынялі сваё рашэнне
Жыццёвы свой дапоўніць клопат
Вясельным радасным хрышчэннем.
Змяніць вам прыйдзецца адразу
Свой звыклы халасцяцкі лад,
Урок пытанняў і адказаў
У сямейны запісаць расклад,
Бо будзе Лена (Іна і інш)не аднойчы,
Ці моцна любіце пытаць,
На дзень не двойчы і не тройчы,
А мо разоў так сорак пяць.

I вам, каб выканаць праграму
Ды атрымаць за год “пяцёрку”,
Методыкай навейшай самай
Патрэбна авалодаць зноўку,

А ўрок прызнанняў у каханні
Праводзіць з вечара да рання...
Вам, як філосафу, (медыку, настаўніку і др.) вядома,
Што мір мацуе згоды лад,
Каб быў ён вечным у вас дома,
Хай правіць лепш матрыярхат.
I жонка справіцца, дальбог,
3 пасадай хатняга касіра,
Па сумяшчальніцтву - хто б змог?
Прэм’ера, спікера, банкіра!

Вам застанецца толькі доля
Выконваць функцыю кантролю.

Даруйце вы наш жарт адвольны,
Калі ж сур’ёзна, мы вам зычым,
Каб не сварыліся ніколі,
Жылі каханнем рамантычным,
Каб і зімою, як улетку,
Вас грэла светлае пяшчота,
Каб гурт прыгожых вашых дзетак
Штодзень вам прыбаўляў работы.

Жывіце хораша, прыгожа,
Хай дні здаюцца вам вясёлкай
I крыўды хай вас не трывожаць,
Ну, а цяпер ад нас вам:
-Горка!

            *     *     *

Лета (вясна, восень) ў разгары -
Ліпень сонцам ззяе,
А ў нашай Дашанькі Вяселейка грае!
I яна ад шчасця радасна смяецца,
Бо ля яе Дзіма як дубочак уецца!
Пакахаў ты, Дзіма, слаўную дзяўчыну,
Дык ёй аб каханні шапчы штохвілінна.
Мабыць, твая служба ролю тут сыграла,
След да яе дому хутка адшукала.
Хоць той след, бывала, блытаўся, губляўся,
Ты яго ўдала шукаў, не здаваўся.
Ды глядзі надалей мацуй накірункі
У сям’і ўладу бяры ў свае рукі.
3-пад кантролю можаш - ёсць на гэта шансы -
Упусціць надоўга ўласнасць на фінансы
Галіна Калтунова