Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Нявесце.

Машанька, Іначка (і інш)
Як заўважыш: міламу не спіцца,
Штосьці сэрца мужу непакоіць,
Ведай: ты - надзейная граніца
I ніхто яго трывогу не загоіць,
Толькі твая дзіўная пяшчота,
Вернае, надзейнае каханне,
Выкінь з галавы сваёй работу,
А шапчы яму ўсю ноч прызнанні.
Лад знайдзі надзейны з свекрывёю,-
Станеш для яе другой дачкою.
Мы ж на ваша звонкае вяселле
Прывязлі чароўную бутэльку, (каб усе госці распісаліся на ёй)
Каб надзею нейкую мы мелі
Зноў наведаць дружную сямейку,
Як прышлюць праз год да нас навіну:
Іна з Сашам маюць ужо сына!
Стаўце подпіс трэзваю рукою,
Каб чакалі нас наступнаю вясною! (перадаюць бутэльку гасцям)
Хай жывецца вам Шчасліва і салодка,
А сягоння вам бясконца:
- Горка! Горка!
Галіна Калтунова

            *     *     *