Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Са святам восені

Асобае ў восені прызванне —
Быць шчодрай гаспадыняй у жыцці,
3 пяшчотай, сумам і замілаваннем
Няспешным крокам па зямлі ісці.
А ёсць яшчэ жыццём наканаваны
Пачэсны абавязак з году ў год:
Рукам працоўным выказаць пашану,
Са святам працы віншаваць народ.
I пажаданні, як заўжды ў свята:
Здароўе каб служыла надаўжэй,
Быў шлях шчаслівым, каравай — багатым,
Вясёлай — песня, талака — дружней.
Каб добрыя спаўняліся жаданні
I кожны год палям, садам цвісці.
У восені асобае прызванне —
Быць шчодрай гаспадыняй у жыцці.

            *     *     *

Віншаванне таленавітаму чалавеку

Хай светла Вам будзе
У будні і ў святы,
Як дорыце людзям
Свой талент багата.
Няхай Вам жывецца,
Як звонка пяецца.
Няхай у жыцці Вам усё ўдаецца,
I няхай сонейка яркае свеціць,
Бог здароўе і сілу дае.
Шчасця Вашым дзецям і ўнукам
I душа хай заўсёды пяе.

            *     *     *

Хай тут сонца ярка свеціць,
Каб усё ў вас расло,
Каб вяліся ў вас дзеці
І каб гора не было.
Каб зімой было што есці
Што надзець і ў чом пайсці,
Сеяць што каб засталося
І вясною хлеб пячы!

            *     *     *

Хлеб і бульба, буракі і лён,
I рэкі малака, і тоны мяса —
Усё гэта хлебаробскай працы плён,
Старанне ўсіх працаўнікоў калгаса.

            *     *     *

Шчырае вам дзякуй скажам мы,
Каб здаровымі, шчаслівымі былі,
Бо ўмела вы, чырвонасцяжныя,
Гаспадарыце заўсёды на зямлі.