Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Калгаснікам

Каб дарыла скарбонкаю шчодрай,
Ураджаем багатым зямля!
Вас са святам віншуем мы сёння,
Ад душы пажадаць шчыра хочам
Сонца, шчасця, дабра, хто шчыруе
На шырокіх калгасных палях.

            *     *     *

Віншаванне камунальнікам

Каб было ў кватэрах цёпла і ўтульна,
Адным словам ўмовы ўсе спрыяльныя,
Справа рупнасці і клопату агульнага
Тых, каго назвалі – камунальнікі.
Дык няхай жа вам заўсёды шчасціцца,
Шлях жыццёвы будзе светлым, роўным.
Сонца яркага вам, неба яснага,
Добрых вестак, радасці, здароўя!

            *     *     *

Ад работнікаў школы

Жадаем шчасця, даўгалецця,
Імкнуцца, полымем гарэць,
Душою вечна не старэць.
Здароўя, радасці наўкола
Жадае Слабадская школа.

            *     *     *

Віншаванне настаўніку

Носіш званне ты педагога –
Сотні спраўджаных добрых надзей.
Хай жа будзе радасці многа,
Будзе светлым твой кожны дзень.
Мы табе шчасця ад сэрца жадаем,
Мы табе жадаем дабра,
Сонца шчодрага як у маі,
Зоркі шчасця хай ярка гараць.

            *     *     *