Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Хай заўжды здароўе моцным будзе,
Доўгага, шчаслівага Вам веку,
Хай заўсёды паважаюць людзі
Як настаўніка і чалавека.
Жадаем быць заўжды вясёлай,
Не ведаць смутку і няўдач,
I справядлівай быць, і строгай
У вырашэнні ўсіх задач.
Хай спорыцца любая справа,
Не сустракайцеся з бядой,
I колькі б год ні мінавала,
Душа хай будзе маладой.

            *     *     *

Дарагая сяброўка-сястрыца,
3 нараджэннем цябе, з юбілеем!
Хай усмешка на твары іскрыцца,
Сэрца добрае не чарсцвее.
Мілай будзь і патрэбнай людзям,
Няхай доля песціць лагодна,
Суму-роспачы месца не будзе
У душы і цяпер, і заўсёды.
Лістападаўскія абое
3 мужам — восені шчодрай дзеці,
Хай жа лёс сагравае любоўю,
Зорка шчасця над вамі свеціць.

            *     *     *

Мінае час. I ліст 70-ы
Адгорнуты ў жыццёвай кнізе Вашай.
3 нагоды важкай юбілейнай даты
Мы віншавання словы шчыра
Вам, ветэрану, сёння кажам:
Гадоў, што праімчалі, не лічыце,
Няхай яны над Вамі не ўладараць,
Заўжды хай будзе сэрца ў зеніце,
Душа не ведае паняцця “старасць”.

            *     *     *

Дарагія Саша і Марына!
Вас прыемна сёння віншаваць,
І ў такія шчырыя хвіліны
Ад душы вам хочам пажадаць:
Трыццаць — гэта маладыя годы.
Дай вам Божа вопыту ў жыцці.
Пажадаем вам сямейнай згоды,
Каб стагоддзе разам перайсці!
Хай жыццё ў вас цвіце, як кветкі,
I над вамі будзе чыстым неба,
Хай растуць здаровенькімі дзеткі,
Ну а што шчэ чалавеку трэба?

            *     *     *

Не бядуйце, што 20 падвоена,
Ваш узрост для мужчыны прыгожы.
А гады, што мінулі, дастойна
Пражылі Вы, разумна і гожа.
3 гэтым нельга не пагадзіцца,
Бо ў тым, што на месцы балота
Забруілася наша "Крыніца " —
Клопат Ваш, думкі творчай работа.
Хай хапае энергіі дзейснай,
Калі столькі яшчэ Вам прыбудзе.
Малады, энергічны, надзейны,
Кіраўнік наш, такім жа і будзьце!