Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Будзь добры і шчыры, сынок дарагі,
Жыві доўга-доўга, не зведай бяды,
Будзь сціплы і мудры, сям’ю беражы,
Імгненнем жыцця заўжды даражы.

            *     *     *

Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… і так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем.

            *     *     *

Дазволь табе, нявестачка, пажадаць
Ўсяго-ўсяго! І кожны дзень! І мора!
Няхай табе цалуе рукі муж
Так проста. Ад кахання. Не за штосьці.
Няхай у кожнай справе дзень за днём
Табе спрыяе Божая падмога.
І будзе нажытое ручаём
Нябеснага багацця і зямнога.
Хацелася б дадаць у пажаданні
Здароўя, каб ніколі не хварэць.
І радасці, і шчасця, і кахання,
Мы цябе вельмі любім і ганарымся табою,
Бо ты у нас самая-самая!
Без такіх нявестак, як ты,
Зямля дала б трэшчыну.

            *     *     *

Бываюць людзі, нібы зоркі,
Бываюць людзі-маякі,
Бываюць людзі, быццам Сонца! –
Ды наш дырэктар не такі.
Яна і зорка, бо умее
Не проста жыць, а зіхацець.
Цяпла душы яе хапае,
Каб ім усіх вакол сагрэць.
Мо хтосьці зараз усміхнецца
І скажа: “Не бывае так!”
Хай кажа, толькі нам здаецца:
Дырэктар наш – для ўсіх маяк.
І мы жадаем, каб хапіла
Здароўя, сілы на вякі,
Жыві, дырэктар, дружа мілы, -
Нам так патрэбны маякі.

            *     *     *

Жадаем Вам – свайму калегу,
Здароўя, цёплага начлегу,
Настрою добрага і спрыту,
Бадзёрасці і дабрабыту.
Яшчэ жадаем у прыдачу
Рашыць галоўную задачу:
Прыдбаць прыбытку ў Вашу хатку,
Каб жыць у шчасці і дастатку.