Віншуем па-беларуску
Для таты
У Дзень абаронцаў Айчыны
Віншую любімага тату.
Галоўнаму ў свеце мужчыне
Жадаць сёння буду багата:
Будзь нашай сямейнай апорай
Заўсёды — у спякоту і ў ліўні.
3 табою па пояс нам горы.
Татуля, будзь самым шчаслівым!
Для дзядулі
Апрану салдацкую кашулю —
I хвалююча заб’ецца сэрца.
Абдыму любімага дзядулю,
Буду ля старога доўга грэцца.
Гэта твой, дзядуля, дзень урачысты.
Для мяне ты — лепшы абаронца,
Прыклад мужнасці, адвагі чыстай.
Дзякуй за дабро, за мір, за сонца!
Для брата
У свята мужнасці і гераізму
Табе, мой братка, я жадаю
Бадзёрасці і аптымізму,
Шчаслівых момантаў без краю!
Для аднакласніка
Будучы салдат і абаронца!
Абяцай быць мужным і адважным.
I няхай з табой будзе бясконца
Тое, што для шчасця вельмі важна.
Абаронцам Радзімы
Скіраваны ракеты да няведанных зор:
Абаронцы Радзімы нясуць верна дазор,
Каб спакойна матулі маглі дома іх спаць,
Каб снарады і кулі не змаглі іх дастаць.
Каб радзілі палеткі, птушкі гнёзды вілі,
Нараджаліся дзеткі, бомбы век не гулі.
Каб свяціла ўсім сонца і дарыла цяпло,
Шчасце выпіць да донца ўсё жывое магло.
Абаронцы Радзімы, гонар наш і аплот,
Вы з народам - адзіны. Сэрцам з вамі - народ.