Віншуем па-беларуску

Віншаванні са Святам абаронцы Айчыны



Радзіма верыць вам
Навабранцам

Даюць прысягу юнакі -
Трымаюць цвёрда сваё слова.
Адказны час у іх такі:
Армейцы — міру ў нас аснова.

Шмат дзён спакойна не заснуць:
Ёсць даручэнне ад народа -
Надзейна вахту панясуць,
Каб існавала вакол згода.

Даверылі бацькі, дзяды
Ім лёс, жыццё, зямлю, палацы...
Прамчацца хутка два гады -
Прыступяць зноў яны да працы.

Жадаем мужнасці заўжды.
Хай доблесць войскам верхаводзіць.
I мірнаму жыццю тады
Ніякі вораг не нашкодзіць.

Закрыць жа межы на замкі
Няма магчымасці, як дзверы.
Радзіма верыць вам, сынкі.
Дастойны будзьце гэтай веры!

            *     *     *

Мужчынам

Пра маці, жанчыну, дзяўчыну
Пісалі ўсе безупынна.
Аддаць вам патрэбна даніну.
Пішу для вас я, мужчыны.

Мужчыны, мае вы мужчыны,
Вам шлюць прывітанне жанчыны,
Вы — наша краса і апора,
I сёння, і заўтра, і ўчора.

Мужчыны, мае вы мужчыны,
Вы — заўтрашні дзень і ўспаміны.
Вы — нашая сіла, каханне.
Вы — нашае замілаванне.

Вы — нашая радасць, натхненне,
Вы — наша журба і сумленне.
Вы — гонар, наш боль, засмучэнне.
Ад страху, няўзгод пазбаўленне.

Заўсёды ад бед баранілі.
Дык няхай жа вам Бог дае сілы
На працу, каб выхаваць дзетак,
Каб жонкам дарыць мора кветак.

            *     *     *

Мужчынам да 23 лютага

Вы - самыя найлепшыя ў свеце,
Разумней, прыгажэй за вас няма.
Мы вамі ганарымся і, паверце,
Ад кожнага, як кажуць “без ума’”
У гэтым вам прызнацца нам пара.
Са святам вас, любімыя:
- Ура!
Галіна Калтунова

            *     *     *

Хоць вас, мужчынкі, малавата,
Ды пахвалы з вас кожны-варты.
I як ні глянь: з душы, з натуры
Няма заган, няма халтуры.
Узяць дырэктара-прывабны,
Рухавы, спрытны, станам ладны,
У вачах задор зусім юнацкі...,
Дальбог, мужчына ён на цацку!
Сярожкі ж, Гена, Саша, Вова
Як пройдуць школай зухавата,
Аж млеюць ім услед дзяўчаты!
Калеснік - хлопец хоць куды,
Бо без яго, як без вады!
Ну, а ў Мікол неспадзявана
Усе жанчыны закаханы!
I мараць, каб на свой рахунак
Занесці іхні пацалунак.
Без Дзімы, Толі і Віталя
Хмурнеюць сонечныя далі.
Ля іх віруюць пастаянна
Нібыта кошкі ля смятаны
Настаўніц цэлыя букеты,
А кажуць - сціплыя кабеты...
Не, толькі ў нас такія хлопцы,
На ласку шчодрыя, як сонца,
Мы Вас ніколі не змяняем
I ў свята шчасця вам жадаем.
Сягоння шчыра прызнаёмся:
Вам, кожнаму ў любві- клянёмся!
Мы вельмі ўсіх вас паважаем,
За Вас кілішак паднімаем!
Галіна Калтунова

            *     *     *

І вы, ў каго на скронях сівізна,
І хлопцы стройныя з паглядам шчырым –
Каб мір квітнеў, каб згінула вайна,
На варце нашы слаўныя мужчыны.