Віншуем па-беларуску

Віншаванні са Святам абаронцы Айчыны



Дні вайны суровыя, трывожныя –
Не пагасне памяці агонь.
Водбліск яркі, што ў сэрцы кожнага,
Кліча ўсіх нас бараніць яго.
Усіх тых, каго завуць мужчынамі,
Хто душой і сэрцам малады,
Добрымі, надзейнымі і шчырымі
Бачыць хочуць любыя заўжды.

            *     *     *

Дзень абаронцаў Айчыны –
Ваша свята, мужчыны.
Дзякуй за шчырасць і мужнасць,
Рукі вашы натруджаныя,
Сэрцы вашы гарачыя,
Здароўя вам, шчасця, удачы!

            *     *     *

Дзень лютаўскі –
Са шчодрым сонцам ён прыходзіць,
Калі душою кожны малады.
Мужчыны незвычайна ўсе прыгожыя,
А мужныя і смелыя яны ў нас заўжды.

            *     *     *

Лютаўскі дзень, і на тое прычыны,
Кветкі ўручаюцца стройным мужчынам.
Смеласць і мужнасць – усё ў іх адметна,
Хай жа жыццё будзе добрым і светлым.

            *     *     *