Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,
Як свята светлае, Жаночы дзень,
Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,
Так і жанчына нам жыццё дае.

І сягоння нашым цудоўным
Красуням і берагіням
Зычу долі радасцю поўнай,
Са снегам ліхое ўсё – згіне!
Сонца пяшчотна няхай вас цалуе,
Ветрык вясновы лашчыць.
З новай вясною я вас віншую!
Ззяюць хай вочы шчасцем!
Шчасце ў сэрцы, ў сям’і, наогул –
У вашай жаночай долі
Будзе няхай. Карацей – зямнога
Шчасця! Што трэба болей?

Валянціна Гіруць-Русакевіч

            *     *     *

У гэты дзень вясною ранняю
Усім жанчынам нашай "Працы"
Сардэчныя шлём віншаванні мы,
Жадаем з бедамі не знацца.
Каб дні былі заўсёды яснымі,
Вясёлымі, як гэта свята,
Хай доля ваша будзе шчаснаю,
Дабром і радасцю багатай.

            *     *     *

Вам, калектыву нашага жанчыны,
У сакавіка цудоўны восьмы дзень
Жадаем: кожную жыццёвая сцяжына
Да шчасця хай нястрымана вядзе.
3 удзячнасцю заўсёды хай гавораць
Аб вас, жанчынах, працаўніцах, людзі,
І кожны дзень няхай усмешкі дорыць,
I ўсё жыццё вясною светлай будзе!

            *     *     *

З днём 8 сакавіка

Непараўнальныя вясны сястрыцы!
О, Лады, Берагіні, Каралеўны!
Хай радасць светлая ў вачах іскрыцца,
А ў сэрцы лашчыцца вясны напеўнасць.

Няхай жыцця будзённую клапотнасць
Лагодзіць, грэючы, агонь кахання.
Віншую вас, каханых, мілых, родных
З вясны пачаткам – года ясным раннем.

Адметным гэтым днём сакавіковым
Складаюць усе рыцары-мужчыны
Свае пачуцці, вершы, кветкі, словы
Да ног Яе Вялікасці Жанчыны.

Няхай жа будзе гэткіх дзён паболей
У жаночым (ён такі няпросты!) лёсе.
Патканай шчасцем, мілыя, вам долі,
І што ў задумах-марах – каб збылося.

Каб цешылі матуль заўсёды дзеці
І любыя адорвалі каханнем.
Усё лепшае, што толькі ёсць на свеце,
Жадаю вам з вясновым віншаваннем!

Валянціна Гіруць-Русакевіч

            *     *     *

У Дзень жаночы такі прыгожы
Дасылаем мы віншаванне
Вам, шаноўныя, вам, харошыя,
Хай збываюцца пажаданні:
Каб было ў вашых сэрцах светла,
Не пакіне няхай здароўе,
Усё жыццё будзе поўным букетам
3 кветак шчасця, дабра і любові!