Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



Дарагія нашы калгасніцы,
Дарагія вёскі жанчыны!
Вас віншуюць сягоння з радасцю
Усе наўкол і, вядома, мужчыны.
Мы жадаем усім руплівіцам,
Каб задуманае збылося,
Няхай ладзіцца і шчаслівіцца
У вашай долі, у вашым лесе!

            *     *     *

Віншуем вас, шаноўныя жанчыны,
I шлём свае ад сэрца пажаданні:
Няхай заўсёды будзе неба мірным
3 вясновым ясным сонейкам над вамі.
I ў рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над вамі чорных хмар,
Шчаслівай, светлай, непаўторнай долі,
Здзяйснення вам усіх задум і мар!

            *     *     *

У дзень святочны, у дзень вясновы
Пра вас казаць нам трэба словы.
Цяпло, пяшчоту вашу помнім,
Забыць не зможам дабрыні,
Віншуем горача, сардэчна,
Няхай не стараць вас гады!

            *     *     *

І столькі дзіваў,
І столькі ласкі,
І столькі ўцехі
Жанчыны дораць нам спрадвек,
За гэта дзякуй вам вялікі,
Без вас асірацеў бы свет!

            *     *     *

Матулі дарагія, мілыя сястрычкі
І жонкі нашы любыя!
Якія словы падабраць, каб выказаць
Каханне шчырае да вас,
Якія кветкі падарыць, якія рэчы,
Каб радасную выклікаць усмешку.
Слаўныя, цудоўныя і непаўторныя!
Мы віншуем вас са святам
І жадаем ад усёй душы,
Каб вы, як ружы майскія, цвілі заўжды.