Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



Сэрцы адданыя, рукі нястомныя,
Лепшых на свеце усім не знайсці.
Нашы найлепшыя, нашы цудоўныя,
Вы – спадарожніцы нашы ў жыцці.

            *     *     *

Самыя прыгожыя і слаўныя,
Добрыя і шчодрыя ў жыцці,
Кветкамі дарогаю усланаю
Вам заўсёды радасна ісці.

            *     *     *

У жанчыны позірк
Светлы, прамяністы,
У каханай голас
Самы звонкі, чысты.
У жанчыны рукі
У мароз сагрэюць,
Як яна працуе,
Так ніхто не ўмее.

            *     *     *

Прыгожыя, такія ветлыя,
А вочы, нібы неба сінь.
І там, дзе вы, там неба светлае
І весялей жывецца ўсім.

            *     *     *

Радасці, здароўя, міру,
Доўгіх сонечных гадоў.
Дзякуй ўсім вам за руплівасць
І вялікую любоў.