Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



Жанчынам да 8 Сакавіка

Хай свет напоўніцца святлом і дабрынёю,
Сустрэчы будуць радасцю сагрэты.
Жадаю поспехаў і шчасця ўсёй душою
Жанчынам нашай слаўнае планеты.

Жыццё хай будзе сонечным, вясновым,
Не пакідае ўсіх жанчын удача,
Нясе каханне кожны ранак новы,
Пасільнай будзе ўсякая задача!

            *     *     *

Вясна прынесла радасці абновы,
Чуваць здалёк званочак жаўрука.
Віншуем Вас і шчыра, і вяснова
Са святам 8 Сакавіка!

            *     *     *

Са Святам Вас,
Жанчыны дарагія,
Са Святам
Сонца і пяшчоты.
Няхай маркоцяцца
Другія,
А Вы
Усміхайцеся заўсёды!

            *     *     *

Славім у Дзень жаночы
На сяброўскай паверцы
Вашы прыгожыя вочы,
Вашы добрыя сэрцы!

            *     *     *

Забылі мы спакой і сон
І справы кінулі рашаць,
Бо ёсць няпісаны закон:
Жанчын са святам віншаваць.

У гонар ваш мы робім свята,
Ад спраў будзённых адпачнём,
Падорым кветкі і заўзята
Да пажаданняў перайдзём.

Жадаем вам без усякай меры
Любві, здароўя, шмат даброт,
Усім удачлівай кар’еры.
Паболей грошай, менш турбот.

Каб спраўдзіць гэта пажаданне,
законны ход яму Надаць,
Ану, Мужчыны, кветкі ўзялі,
Жанчын цудоўных віншаваць!