Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



Сакавіцкае сонца вясновае,
Яркіх красак імклівы вальс.
Кветкі, ўсмешкі і лепшыя словы –
Гэта ўсё, прыгажуні, для вас!

            *     *     *

У нас жанчыны умела шчыруюць,
У іх справа любая – на пяць.
А як усмешку вам падаруюць,
То вачэй ужо не адарваць.

            *     *     *

У дзень вясновы нельга быць няшчырым.
Вось і сёння ад душы мы словы
Удзячнасці выказваем жанчынам,
Словы захаплення і любові.

            *     *     *

Сакавіцкае сонца праменіцца
У кветках, усмешках, у ясных вачах.
Хай у жыцці толькі добрае стрэнецца,
Толькі шчасце будзе ў вас.

            *     *     *

Мы вас параўноўваем з зоркамі,
Што свецяць нязгасна ўначы.
Матулям, дачушкам, любым жонкам
Жадаем, як кветкам, цвісці.
І радасць хай вам усміхнецца,
Бо вы заслужылі яе.
Мы помнім: жаночае сэрца
Увагай мужчынскай жыве.