Віншуем па-беларуску

Віншаванні з 8 Сакавіка



Не страшаць хай вас снегавыя сумёты,
Адыдуць у бок усе нястачы, турботы.
Прыгожымі, ветлымі будзьце жанчыны –
Жадаюць вам гэтага вашы мужчыны.

            *     *     *

Паважаныя жанчыны! Віншуем Вас са Святам!
Квітнейце, кахайце, здароўе майце!
І радасць у сэрцах сваіх захавайце!
Мужчын прыгажосцю сваёю хвалюйце
І самымі ў свеце цудоўнымі будзьце!

            *     *     *

Зноў уступіла ў свае правы вясна
То цёплым дожджыкам – то сонейкам вітае.
І свята першае заўжды яна
Жанчынам адрасуе і жадае.

Каб адышоў з іх шляху злосны цень
І каб сябры цанілі, паважалі.
А сёння ў святочны дзень
Здароўя, дабрабыту вам жадаем.

І ў сям’і вы будзьце назаўжды
Жаданаю і любаю жанчынай,
А побач з вамі крочыць праз гады
Адзіны і надзейны ваш мужчына.
      Галіна Гражынская

            *     *     *

Зноў сакавік. І гэта значыць – свята!
Віншуем, нашы мілыя жанчыны,
Даруйце, калі ў чым мы вінаваты.
Каханне будзе хай, нібы прычасце.
Удачы вам, настрою, ласкі, шчасця!

            *     *     *