Віншуем па-беларуску
Дзён нараджэння шмат бывае,
Але прыходзіць юбілей,
Няхай і ён не засмучае,
Хай сэрца б’ецца весялей.
Каб не бянтэжылі маршчынкі,
І не ведаў ты бяды,
Няхай і Бог падорыць шчасце,
Жыццё на доўгія гады.
Юбілейная дата - паўвека.
Мы свае нясём віншаванні
Дарагому для нас чалавеку:
Наш татуля, табе пажаданні.
Шмат пройдзена розных дарог,
Хай заўжды будуць згода і мір,
Хай шляхі благаславіць сам Бог,
Шчасця, здароўя табе, Казімір!
Зычым табе, родненькі тата,
Яснага сонца, шчасця ў хату,
Зычым доўгай, шчаслівай долі,
Шчодрага коласу, хлеба і солі,
Зычым, каб сцежкі шчыра таптаў,
Унукаў і праўнукаў калыхаў.
Было ў жыцці ўсяго багата —
Ідуць гады, бягуць гады.
Жадаем табе шчасця, тата,
Будзь заўсёды малады.
Хай сонца свеціць табе ў хату,
Нясе здароўе, радасць, свет,
Цябе мы вельмі любім, тата,
Жадаем радасці сто лет.
Мы табе, наш родны, мілы,
У дзень нараджэння жадаем:
Чарада гадоў хуткакрылых
Над табой хай улады не мае,
Хай Бог ад хваробы і нягод ратуе,
Хай радасць у душы заўжды пануе.