Віншуем па-беларуску

Віншаванні Бацьку з юбілеем і днём нараджэння



Будзь здаровым, энергічным,
Маладым і сімпатычным,
А яшчэ, любімы тата,
Назаўсёды будзь ты з намі.

            *     *     *

Няхай ярчэй засвеціць сонца ў ранні,
Сагрэе промнямі надзей.
Наш тата мілы, нашы віншаванні
Табе мы шчыра шлём у гэты дзень.
Мы ўдзячны лёсу, што ты ёсць на свеце,
Хай для цябе і час прыпыніць ход.
Табе жадаюць сёння жонка, ўнукі, дзеці,
Здароўя і шчаслівых год.

            *     *     *

Жыві на свеце доўгі век,
Наш родны, блізкі чалавек.
Каб ты ніколі не хварэў,
Заўжды душою не старэў,
Каб усё ты здолеў, усё ты змог,
Няхай дапамагае Бог.

            *     *     *

Жыві ты доўгі, доўгі век, наш самы родны чалавек.
Дары сваёй душы святло – з табой утульна і цяпло.
Анёл атуліць хай крылом цябе ад бур, хвароб і стом.
Мы просім Бога, каб бярог цябе для нас, як толькі змог,
Каб усе дарогі на зямлі к твайму парогу нас вялі.

            *     *     *

Усёй сям’ёй цябе віншуем мы,
Бязмернага шчасця, здароўя жадаем –
Хай сонца пяе і душа хай спявае,
А гора да шчасця дарогі не знае.
Жадаем сонца ў непагоду,
Усмешак, ласкі і цяпла,
Вялікага зямнога шчасця,
Здароўя, радасці, дабра.