Віншуем па-беларуску

Віншаванні Бацьку з юбілеем і днём нараджэння



Няхай жыццёвая дарога
Далей шчасліваю бяжыць.
Сто год – нямала і нямнога –
Здаровым, радасным пражыць.
Каб людзі добрыя заўсёды
Дарылі радасць і цяпло,
Каб у роднай хаце з кожным годам
Утульней і святлей было.

            *     *     *

З юбілеем мы цябе віншуем!
Любім, цэнім, паважаем і шануем.
Здароўя зычым мы і радасці узлёту,
Дзён сонечных і зорных вечароў,
Блакітных раніц і душы палёту,
Любіць і быць любімым зноў і зноў.
Не ведаць стомленасці, быць патрэбным
Сябрам, суседзям, блізкім, сваякам.
Ззяць, як высокай пробы срэбрам,
Непадуладным быць сваім гадам.
Шчаслівых момантаў і міласці нябёс,
Няхай Анёл ахоўвае твой лёс!

            *     *     *

Што пажадаць Тата табе?
Галоўнага – здароўя!
Хай вочы добранька глядзяць
І бачаць наваколле.
Каб вушы чулі кожны гук
У хаце, на прасторы,
У лесе, у полі шум дажджу,
Спеў птушак на прыволлі.
Каб ногі тупалі ямчэй,
Не ведаючы стомы,
Калі спатрэбіцца шпарчэй
Прыблізіцца да дому,
Каб рукі, лыжку несучы
Да роту, не трымцелі.
Каб стравы розныя на смак
Паесці вы хацелі.
Каб кожны орган быў здароў
У сукупнасці з другімі.
Не ведаў ты каб дактароў
І цяжкія часіны!
Каб была светлай галава
І памяць не знікала,
Жадалі каб усе дабра,
Жыццё не дакучала.

            *     *     *

Табе ўжо 80? Дык то яшчэ не старасць,
Хоць пабялілі валасы гады!
У дзверы гэта стукаецца сталасць,
Разважная і мудрая заўжды.
Хай прэч ідуць хваробы і трывогі,
Мы Бога просім, каб цябе бярог,
І каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На родны і знаёмы твой парог.

            *     *     *

Жадаем шчыра ўсміхацца,
Жыць у дастатку, не хварэць,
За дробязі не хвалявацца,
Душой ніколі не старэць.
Наш лёс не дзеліцца на часткі,
Мы разам у радасці, журбе.
Ад нас залежыць тваё шчасце,
А наша шчасце - ад цябе!