Віншуем па-беларуску

Віншаванні Бацьку з юбілеем і днём нараджэння



Мы дзякуем Богу,
Што ёсць каму стрэць з дарогі
На роднай сядзібе, ля хаты.
Што ёсць у нас ты, наш тата.
Жыві яшчэ доўга, родны!
Да ста! Мы на менш не згодны.
Каб унукі не раз пачулі
Пра Нёман песню дзядулі.
Каб ты навучыў іх, баця,
Акенцы як змайстраваці.
Каб змог падзяліцца сакрэтам
І з праўнукамі пра гэта.
Павер: нам, тваёй радзіне,
Большага шчасця не трэба,
Як бачыць след на сцяжыне
Ад веснічак і да ганку,
Што ты пакідаеш ранкам.

            *     *     *

Віншаванні бацьку ад дзяцей з юбілеем

Мы, дзеці, багаты,
Бо ёсць мама й тата
I тым шчаслівыя,
Што бацькамі любімыя.

I тым мы хвалімся,
Што часта сустракаемся,
I тым ганарымся,
Што з мамай-татам побач садзімся.

Дарагі татачка!

Жадаем душой не старэць,
I целам каб не хварэць,
Жадаем гады не лічыць
I з аптымізмам век жыць.

За шчасце з дзіцячай калыскі
Паклон табе, татачка, нізкі.
I ў дваццаць першым стагоддзі
Табе працаваць, можа, годзе?

Давайце ж падымем бакалы, народ,
I вып’ем за татавы семдзясят год!

            *     *     *

Мы ўдзячны табе за тваю дабрыню,
За чуласць, падтрымку, за тваю цеплыню,
Якая нам жыць памагае і сіл дадае,
За добрыя, дбайныя рукі твае.

            *     *     *

Не маршчынкі, а праменьчыкі,
Не старасць - проста век.
Ты сваёй любоўю свеціш нам,
Дарагі наш чалавек.
Каб было нам лёгка ў цяжкі час,
Каб прасцей было ў жыцці,
Ты адзінае зрабі для нас:
Яшчэ доўга нам свяці!

            *     *     *

Наш юбіляр, як ты нам мілы!
Цяпло душы дае нам сілы.
Дай Бог табе здароўя, працы
I выпіць чарку не баяцца!
Каб не стамляўся ты ў дарозе,
Адчуўшы шчасце ў перамозе.
Хай яно грукае падковай.
А потым — план у жыцці ўжо новы.
Умей назад ты азірнуцца,
Сыны і ўнукі ўсе адгукнуцца.
Ідзі, ніколі не стамляйся!
Жыві, наш родны, усміхайся!