Віншуем па-беларуску

Віншаванні Бацьку з юбілеем і днём нараджэння



Ты побач, і ўсё цудоўна:
І снег, і халодны вецер.
Мы лёсу ўдзячны бясконца
За тое, што ёсць ты на свеце.
Табе мы жадаем здароўя і шчасця,
Беражэ няхай Бог ад напасцяў.
Няхай табе сонца смяецца,
Няхай у жыцці ўсё ўдаецца.
Каб жыў доўга, не ведаў бяды,
Каб здаровы сустракаў нас заўжды
На сваім, на бацькоўскім парозе,
Як вяртаемся з працы, з дарогі.

            *     *     *