Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



Пакуль калосіць ў полі жыта,
Смяюцца дзеці ў двары,
То не дарма жыццё пражыта.
Што можна лепшае стварыць,
Чым гэта шчасце? — дзеці, ўнукі,
I родны кут, і хаты дах...
Благаславёны будуць рукі
І сэрца матчына ў вяках.

            *     *     *

Як добра жыць, калі жыве матуля —
Пяшчота наша, радасць і спакой.
Хоць мы дарослыя, а голаў кожны туліць
Да рук сваёй матулі дарагой.
Да маці болей цягнешся з гадамі,
Калі ўжо серабрыцца сівізна,
Калі мы разумеем: наша мама
Такая на ўсім свеце ёсць адна.

            *     *     *

Мамачка, бабуля, прабабуля!
Да цябе свае мы сэрцы тулім.
Самы блізкі, дарагі нам чалавек,
Быў нялёгкі твой жыццёвы век:
Слёзы ўдоўства, сына страта —
Крыж жыццёвы несла, як магла ты.
Як хапіла толькі моцы і сілы
Захаваць усмешку, позірк мілы,
Розум светлы, дабрыню, шляхетнасць,
Мудрасць і цярпенне, чалавечнасць.
Ганарымся, любім і віншуем,
Слоў удзячных, ідучых з сэрца, не шкадуем.
Дзякуй, любая, што ў нас ёсць ты.
Просім Бога: "Божа!
Падары ёй шчасця доўгія гады".

            *     *     *

Шчырыя словы падзякі
Сёння ад нас ты прымі
За ласку, любоў і пяшчоту —
Нізкі паклон да зямлі.
I не бяда, што гады так ляцяць.
Хочам здароўя табе пажадаць,
Міру, спакою, цяпла і дабра,
Каб падаўжэй з намі ты пражыла.

            *     *     *

У светлы восеньскі дзянёк
Прыйдзе твой юбілей!
Жыві, каханая, 100 год,
Жыві і не старэй.
Мы, твае блізкія людзі,
Жадаем гора і бяды не знаць,
Няхай ні сэрцайка, ні рукі
Табе ніколі не баляць!