Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



Матуля наша дарагая,
Мы сардэчна Вам жадаем:
Шчасця, радасці ў жыцці
I ўсяго найлепшага,
Каб усмешка не знікала
3 твару найсвятлейшага.

            *     *     *

Імчаць гады, і мяккім срэбрам скроні
Прыцерушыў бы снег, няўмольны час,
А цеплыні, што ў сэрцы і далонях,
Ніхто не ў сілах вычарпаць запас.
Той цеплынёй сагрэтыя і дзеці,
I ўнукі ўсе твае спаўна,
Бо ласкі большай ні ў каго на свеце,
Чым у матулі, не было й няма.

            *     *     *

Мы вельмі жадаем, каб ты не старэла,
Каб беды-сумоты цябе абышлі,
Каб наша любоў тваё сэрца сагрэла,
На радасць і шчасце нам далей жыві!

            *     *     *

Мы табе, нашай роднай, мілай,
У нараджэння дзень жадаем:
Чарада гадоў хуткакрылых
Над табой хай улады не мае.
Не падводзіць няхай здароўе,
Толькі радасцю свецяцца вочы.
Мы жадаем табе з любоўю
Усяго, што сама ты хочаш.

            *     *     *

Няхай табе, любая, у гэтае свята
Сонечным выдасца дзень,
Хай дабрабытам поўніцца хата –
І так да ста год, з дня ў дзень.
Жадаем шчасця, здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і доўгага веку.