Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Мы шчыра жадаем у дзень юбілею
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў
Дабра і спакою і доўгага веку
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.

            *     *     *

Няхай жыццё квітнее буйным цветам
І юбілей прыходзіць зноў і зноў,
А доля хай даруе з кожным летам
Здароўе, радасць і любоў.
Хай заўсёды Бог аберагае
Ад зла, хваробы і журбы
І ласку шчодра пасылае
Сёння, заўтра і заўжды.

            *     *     *

І ў рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над вамі чорных хмар,
Жадаем радаснай, шчаслівай долі,
Здзяйснення вашых усіх задум і мар.

            *     *     *

Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, са шчасцем быць,
Не знаць бяды, жадаем згоды,
Да ста гадоў Вам зычым жыць.
Няхай заўсёды Бог абараняе
Ад зла, хваробы і журбы
І ласку шчодра пасылае
Сёння, заўтра і заўжды.

            *     *     *

Ад шчырага сэрца ў дзень юбілею
Жадаем радасці, светлай надзеі.
Шчасця ў будні, шчасця ў святы,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату,
Хай будуць заўсёды здароўе і сіла,
Жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым.