Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Каб шлях жыццёвы светлым быў і ясным.
Гадам не паддавацца і хваробам.
Няхай заўжды сябруе з Вамі шчасце,
I кожны дзень Ваш будзе толькі добрым.

            *     *     *

Жывіце Вы доўга, жывіце шчасліва,
Хваробы, нягоды праходзяць хай міма.
Хай дзеці, унукі прыносяць Вам радасць,
Дарогу да хаты забудзецца старасць.
Дом Ваш няхай бяда абмінае,
А шчасце заўсёды Ваш шлях асвятляе.
Хай доля даруе надалей цяпло,
На многія гады здароўе, дабро.

            *     *     *

Дык не зважайце на няўмольны час,
Не паддавайцеся гадам, бядзе, хваробам,
Каб верылі Вам, паважалі Вас,
Заўсёды ўспаміналі добрым словам.

            *     *     *

У дзень юбілею, у гэтае свята
Жадаем здароўя і шчасця багата,
Хваробы ніякай не ведаць ніколі,
Пражыць аж да сотні, а можа і болей.
Зычым удачы, святла і цяпла,
Каб беды, нягоды згарэлі датла,
Каб жыць і любіць да ста год давялося,
Няхай збудзецца ўсё, што яшчэ не збылося.

            *     *     *

Жадаем шчасця, дабрыні
І дзён, насычаных любоўю
Дзяцей, унукаў, цеплыні,
Як мага лепшага здароўя.