Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Няхай шчасцем свецяцца вочы,
Спакойнымі будуць усе твае ночы,
I ўсмешка на вуснах заўсёды гарыць,
А дзень няхай песняй цудоўнай гучыць.
Няхай святы, цудоўныя даты
Не абыходзяць здалёк тваю хату,
Каб не раз і не два, а многа разоў,
Юбілеі прыходзілі ў дом зноў і зноў!

            *     *     *

Віншуем шчыра Вас са святам.
Хай Бог адорыць ласкаю багата,
А маці Божая сваёй апекай
Заўсёды атуляе і навекі.

            *     *     *

Жадаем быць заўжды здаровым.
Не ведаць смутку і няўдач.
I справядлівым быць, і строгім
У вырашэнні ўсіх задач.
Хай спорыцца любая справа.
Не сустракайцеся з бядой,
I колькі б год ні мінавала,
Душа хай будзе маладой.

            *     *     *

Няхай жа зменлівая удача
Табе ўсміхаецца часцей.
Нябёсы хай з вышынь дарадзяць,
Нервовым клеткам як пражыць даўжэй.
А калаўрот гадоў прадзе хай нітку далей.
I круціцца часоў верацяно,
Ды палатно жыцця ўнукі аздабляюць,
Як радаслоўнай непарыўнае звяно.

            *     *     *

Дзе тыя словы адшукаць для віншавання,
Каб глыбіню раскрылі пачуцця.
А мо хай простым будзе пажаданне
Здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця.