Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Няхай мінулы сум адыдзе,
Не закрануць маршчынкі твар,
А навагоднія хвіліны
Нясуць здзяйсненне зорных мар.

            *     *     *

Міра, шчасця ў вашу хату,
Каб былі усе багаты.
Каб калядачка вітала,
А куцця каб смакавала.
Булкі каб былі румяны,
Ну а вы не вельмі п’яны!

            *     *     *

Заўжды хай будзе ўраджайнай ніва,
Хай спорыцца ўсё і ўдаецца,
Жыццё заможным стане і шчаслівым,
А кепскае ў мінулым застанецца.
Здароўе каб было і ў вас, і ў родных,
А кожны дзень — на радасць ураджайным.
Такія пажаданні навагоднія
Сваім працаўнікам мы дасылаем.

            *     *     *

Пад навагодняю ёлкай
У дзень такі радасны свята
Верыцца: год будзе звонкім,
Будзе ён светлым, багатым.

            *     *     *

Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары,
Трывогі пакінуць, развеюцца хмары,
Няхай толькі добрае ўсім вам спрыяе,
Зямля зноў аддзячыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Сонца і шчасця, здароўя і міру!