Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Прыходзіць Новы год у нашы хаты,
Навіны добрыя хай дорыць для людзей.
Няхай ён будзе шчодрым і багатым.
Шчасліва жыць, душою маладзець!

            *     *     *

З Новым годам!
З Новым годам,
Аграномы, паляводы,
Шчырыя жывёлаводы,
Хто у полі сее зерне,
Хто стараецца на ферме,
На будоўлі справу ладзіць,
Хто працуе на брыгадзе,
З Новым годам,
З Новым шчасцем!

            *     *     *

У ноч перад навагоднім святам
Так добра загадаць жаданне:
Каб меўся ў дамах дастатак,
Каб плён прыносіла старанне,
Каб Новы год усім даў радасць,
Здароўе, згоду, у сем’ях ладу!

            *     *     *

Дзень навагодні шлях новы адкрые
Што пажадаць вам, сябры дарагія?
Мірнага сонца, яснага неба,
Плёну ў рабоце, смачнага хлеба.
Добрых памкненняў, думак, здзяйсненняў,
Песень харошых, светлых імгненняў,
Радасных вестак, добрых нявестак,
Здатных зяцёў і харошых дзяцей.
Усмешкай дзіцячай усё азарыцца,
Хай жа жыццё яркай зоркай іскрыцца.

            *     *     *

Аптымізму і надзеі
Мы жадаем вам,
Зычым радасці, вяселля
І зямных даброт.
Каб здаровымі былі –
Гэта значыць не хварэлі.
Стары год каб добра правялі,
І з надзеяй Новы год сустрэлі!