Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Трашчыць мароз, мяцеліцы гуляюць,
І мы ўсіх таварышаў, сяброў
Віншуем з Новым годам і жадаем:
Хай гэты год адорыць вас дабром.
Цяпла душы і радасці сустрэчы,
І яркага, і добрага святла.
Няхай звініць у навагодні вечар
Бакалаў гулкіх, серабрыстых шкло.

            *     *     *

Надыходзіць Новы год з ёлкаю каляднаю,
Прынясе ён шмат прыгод,
Ха жа яны радуюць.
Каб жылося, каб вялося,
Усё на свеце удалося.

            *     *     *

Новы год – гэта самае новае:
Новая песня і поле жытнёвае,
Новы ўраджай, буйны колас багаты.
Шчасця і сонца – у вашыя хаты!

            *     *     *

Пад кіпень бакалаў пад ёлкай каляднай
Згадайце ж вы шчыра і нашы жаданні:
Каб добра жылося вам, светла спявалася,
Каб справа любая як след удавалася,
Каб сонца ўдачы ўсім вам свяціла,
Цяпла і пяшчоты на ўсіх каб хапіла.
Дык будзьце здаровы, жывіце багата,
Хай шчасце прыходзіць у кожную хату!

            *     *     *

У марозным вэлюме
Раніца калядная.
Мы жадаем вельмі вам
Шчасця, згоды, ладу.
Добрае хай збудзецца,
Прыкрае забудзецца,
Усё найлепшае
Для ўсіх вас адбудзецца.