Віншуем па-беларуску

Віншаванні на Вялікдзень



Будзем жыць у прыгожае з вераю,
З сонцам яркім над мірнай зямлёй.
Сэрцы поўняцца міласэрнасцю,
І спагадай і дабрынёй.

            *     *     *

Сагрэты свет Гасподняй ласкай
І чалавечай дабрынёй.
Няхай жа сонца свеціць яснае,
Жадаем вам шчаслівых дзён.

            *     *     *

Хай сонца добрае надзеі
І вашы душы азарыць.
Святло любові і надзеі,
І веры – з ёй так шчасна жыць.

            *     *     *

У промнях святога дня,
З сонцам вялікай нядзелі
Хай прыйдуць навечна да нас
Радасць, святло надзеі.

            *     *     *

Велікодная зорка надзеі,
Зорка радасці, міру, святла
Хай заўсёды гарыць для людзей,
Каб на правільны шлях іх вяла.