Віншуем па-беларуску

Віншаванні на Вялікдзень



Дзень самы светлы – Велікодны,
Час росквіту усёй зямлі.
Каб чалавек быў добры, годны,
Каб мы шчаслівымі былі.

            *     *     *

Кожнаму жыць з светлай верай,
І шчырасць каб у сэрцы нёс,
І адорыць поўнай мерай
Нам дабра і шчасця лёс.

            *     *     *

Святло велікоднай свечкі
Цемру прагоніць з душаў.
Шчасце хай будзе вечным,
Вера хай будзе дужай!

            *     *     *

Велікодная светлая раніца –
Хай дрэннае ўсё забудзецца,
Няхай вашы мары збудуцца,
Задумы лепшыя спраўдзяцца.

            *     *     *