Віншуем па-беларуску

Віншаванні з юбілеем Бацькам



Нам гэты дзень мілей за ўсё на свеце,
Яму мы абавязаны жыццём.
Нясём з паклонам восеньскую квецень
І верым, што не стала небыццём
Каханне ваша і той букет рамонкаў
У акне настаўніцы прыгожай, маладой.
Яго былы вайсковец улюбёны
Збіраў на выперадкі з ранішняй расой.
Сапфірам ззяе зорка той сустрэчы
І шлях нам асвятляе у жыцці.
Мы разам! І таму – яшчэ не вечар!
Мы любім вас, шаноўныя бацькі!

            *     *     *

50 гадоў праляцелі імкліва,
Разам вы іх прайшлі па жыцці.
I сягоння віншуюць вас шчыра
Вашы ўнукі, нявестка, сыны.
Няхай сонца вам свеціць ласкава,
Каб не ведаць хвароб і нягод.
Нашы любыя, родныя, слаўныя,
Заставайцеся разам сто год!

            *     *     *

Мы ўдзячны вам, матулечка і тата,
Слоў не хапае, каб усе сказаць,
Любоўю родная сагрэта хата,
Мы рады — вы нас выйшлі сустракаць.
У кожнага цяпер свая дарога,
Ды хочацца дадому завітаць,
I толькі аб адным мы просім Бога,
Каб доўга нас было каму чакаць.

            *     *     *

Вам шчасця жадаем, мама і тата,
У дзень юбілейны, у вашае свята.
Хваробы ніякай не ведаць ніколі,
Пражыць гадоў сотню, а можа, і болей.
Каб сонца свяціла над галавой,
У доме былі толькі мір і спакой,
Для нас вы адзіныя, родныя ў свеце.

            *     *     *

Ён і яна, сышліся іх дарогі,
3 куткоў далёкіх сталіся адной,
Шырокаю, прасторнаю, прамою,
3 адкрытаю і добраю душой.
Іх аб’яднала вернасць, што ў зорах
Ад сонца запаліў агонь кахання,
Нібыта раніцою светлы золак,
Які прыйшоў з зямлёю на спатканне.
Гады прайшлі ў шчасці і ў горы...
Жывуць яны ўжо шумнаю сям’ёй
Вялікаю, вясёлай, агнявою,
3 адкрытаю і добраю душой.