Віншуем па-беларуску
Не зачыняйце дзверы дабрыні,
і шчырасці, і радасці, і ласцы!
Хай у жыцці хапае цеплыні,
і смех унукаў хай звініць у хаце!
Жыццё яшчэ не скончана.
Яно яшчэ ў самай, самай палавіне.
Мы любім вас і ведаем адно:
Вы нам патрэбны, нашы дарагія!
Жывіце доўга дзень за днём, гадзіна за гадзінай,
Каб у аконцах родных агеньчык не пагас.
Пакуль вы ёсць – ёсць родная хаціна
І сцежка да яе, што прывядзе ў дзяцінства нас.
Жадаем вам доўга і шчасліва
У пары крочыць па жыцці,
На свет глядзець усмешкай мілай,
Не знаць супынку у жыцці,
Здароўя каб было ў дастатку,
Хапіла каб на цэлы век.
Каханне выпіць да астатку,
Бо з ім, як сонца, чалавек.
Усёй сям’ёй мы вас вітаем,
Бязмежнага шчасця, здароўя жадаем.
Хай сонца пяе і душа хай спявае,
А гора да хаты дарогі не знае.
Усю дабрыню, якая ёсць на свеце,
Усю радасць, што жыве сярод людзей,
Да вашых ног прыносім мы сягоння,
Святкуючы ўрачысты юбілей.
Любоў ад шлюбнага парога
Вы шчыра ў сэрцы збераглі.
Нягоды, гора і трывогі
Азмрочыць шчасце не маглі.
А шчасце – чары Гіменея,
Ад іх святлее ўсё жыццё.
О, каб усе вось так умелі
Захоўваць чыстым пачуццё!