Віншуем па-беларуску

Віншаванні з юбілеем Бацькам



Жадаем шчасця мора,
Каб не ведалі вы гора,
Каб ніколі не хварэлі,
Яшчэ доўга не старэлі.
Каб вас людзі паважалі,
Часцей у госці запрашалі,
Каб у працы вашай хатняй
Ладзілася ўсё выдатна!

            *     *     *

Бацькам

Нам замкаў не пабудавалі,
Каштоўнасцей даць не змаглі,
Ды прыклад добры паказалі,
Сумленна жыць як на зямлі.

            *     *     *

Да сумеснага юбілею

Дваццаць пяць гадкоў у звязе
Разам дружна пражылі.
Пажадаем вам на разе,
Каб здаровымі былі.

Хай жа поўніцца, сястрыца,
Шчасцем юбілейны кош.
I прыбаўкаю іскрыцца
Дабрыні каштоўны грош.

Няхай дзеткі прадаўжаюць
Працавіты рупны род.
I ўнукі няхай будуць
Радасцю і ўцехай год.
- - - -
Мы пажадаем юбілярам
Не старэлі каб іх твары.
Год жыцця каб не лічылі.
Былі вечна маладымі.

Каб здароўечка хапала,
На стале быў хлеб і сала.
I на свята каб сто грам
Налівалі вам і нам!

            *     *     *

Вы разам аж паўстагоддзя,
Разам толькі месяцаў шэсцьсот
Пражыты ў ладзе і згодзе,
А часам было і не мёд.
Вашы гады - ваша багацце,
Няхай наперадзе іх будзе шмат.
Утульнасці, цяпла ў вашай хаце,
А ў душах няхай пануе лад.
Няхай вам свеціць шчасця зорка,
Ёсць вопыт перадаць каму.
А сёння вы пачуйце: "Горка!"
Як пяцьдзесят гадоў таму.

            *     *     *

З залатым вяселлем вас віншуем
Здароўя, міру, шчасця вам, дабра.
І ў гэты юбілейны дзень вас расцалуем,
Дзеці, ўнукі, праўнукі і ўся наша радня!
Хай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Просім Бога, каб жыццё тваё бярог,
Каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На знаёмы, родны твой парог!