Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Мужчыны з днём нараджэння і юбілеем



Жадаем шчасця і здароўя,
Каб ты заўсёды сонцам ззяў.
Бадзёрым, мужным і вясёлым,
Увесь свет такт цябе спазнаў.
Дык заставайся назаўсёды
Для нас апорай і сцяной.
Хай не згінаюць цябе годы,
А самі гнуцца прад табой.

            *     *     *

У юбілейны светлы дзень
Прыміце нашы віншаванні
І вось такія пажаданні:
Мы цябе вельмі любім, паважаем,
Толькі шчасця, радасці жадаем,
Каб маладым ты выглядаў,
Гадоў сваіх не адчуваў.
Дай табе Бог здароўя на ўвесь век
I ўсяго, што хоча чалавек.

            *     *     *

Заўжды ідзеш на дапамогу,
Апорай стаў ты для мяне,
Здымаеш і з душы трывогу,
Дабра жадаем мы табе.

            *     *     *

Сябра наш надзейны!
Сябра ты наш верны!
Колькі год сябруем мы з табой!
5+5 – выдатна!
Усё у жыцці так ладна –
Жонка, дзеці, ўнукі,
Нават бізнес ёсць.
Мы табе жадаем
Быць такім заўсёды –
З жартамі, з усмешкай,
З анякдоцікам.
Каб здзяйснялісь мары –
Усё, што ты захочаш
Поўнага табе жыцця!

            *     *     *

Жадаем шчыра шчасця Вам
І запаветных мар здзяйснення.
Яшчэ каб рос, назло гадам,
Запас бадзёрасці, натхнення.
І каб у працы плён заўжды
Багаты быў і людзям мілы,
І каб ні смутку, ні бяды
Нішто ніколі не чыніла.