Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Мужчыны з днём нараджэння і юбілеем



Хай за плячыма – 50,
Ды грэх злавацца на зязюлю –
Ў запасе ў яе гадоў,
Бы слоў ласкавых у матулі.
Няхай кукуе аж да ста,
Зямнога шчасця напрарочыць.
Мы вам жадаем і далей
У жыццё з упэўненасцю крочыць.
Ды заставацца маладым,
Няўрымслівым і самавітым,
З юначай светлаю душой
І сэрцам для людзей адкрытым.

            *     *     *

Ты ўчора нарадзіўся – прыгожанькі хлопчык,
Падобны на бацьку, цёмныя вочкі.
Матуля шаптала: “Ты наша надзея!”,
А бацька сказаў: “Назавём яго Федзя!”
Гады праляцелі – ён сам ужо тата,
Сыночкі-дубочкі – для бацькі як свята!
А жонка Алена – цудоўная пара.
Усё тут, як трэба, збываюцца мары.
Жадаем здароўя, сямейнага шчасця,
Няхай вас абходзяць калючкі, напасці,
Каб светлыя думкі і радасці хвалі,
Нібыта анёлы, над вамі луналі!

            *     *     *

Дзе тыя словы адшукаць для віншавання,
Каб глыбіню раскрылі пачуцця.
А, мо, хай простым будзе пажаданне:
Здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця!
Няхай жа зменлівая ўдача
Табе ўсміхаецца часцей.
Нябёсы хай з вышынь дарадзяць
Нервовым клеткам, як пражыць даўжэй.
А калаўрот гадоў прадзе хай нітку далей,
І круціцца часоў верацяно,
Ды палатно жыцця нашчадкі аздабляюць,
Як радаслоўнай непарыўнае звяно!

            *     *     *

Мы ганарымся за цябе заўжды,
Жадаем у хаце шчасця і спакою!
З днём нараджэння пажаданні ты прымі,
Мужыцкай сілы каб было даволі!

            *     *     *

Сёння свята адзначаем
I вам вершы прысвячаем!
Хочам мы зрабіць прызнанне:
Вы — узор для пераймання.

I на працы вы актыўны,
Пунктуальны і стабільны.
Зладзiце з любым заданнем,
Нават з самым нерэальным.

У хаце дружная сям'я,
Жонка ёсць і малышня!
Ведаем мы, у чым прычына —
Дык сапраўдны ж вы мужчына!