Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Мужчыны з днём нараджэння і юбілеем



З юбілеем цябе я віншую!
І жадаю табе ад душы
Шчасця шмат i любоўнага раю.
Дзе знайсці гэты рай — сам рашы.

А яшчэ пажадаю здароўя,
Моцнай сілы, мужчынскай красы.
Каб цябе атачалі любоўю,
Каб збылiся ўсе мары тваi.

Хай надзея цябе акрыляе,
I анёл у небе хай беражэ.
З юбілеем віншую, жадаю,
Хай ва ўсім табе дужа вязе!

            *     *     *

Прыйшоў высокі, добры юбілей,
Прымай яго, Мікола, весялей!
Ты па жыцці-быцці зрабіў усё,
Нібы такое лёгкае жыццё.
І сам ты пры сустрэчы зноў і зноў
Нясеш вітанне, ласку і любоў.
Няхай для ўсіх надалей удвая
Цябе шануюць неба і зямля!

            *     *     *

Віншаванні да 50-годдзя

Пяць паверхаў у вечнасць,
Па дзесяць прыступак пралёты,
Радасць і слёзы, падзенні і ўзлёты
Пяць паверхаў у вечнасць.
Палова дарогі пройдзена
Не ў спадарожніках маладосць,
Мудрасць затое знойдзена.

Пяць клункаў цяжкіх за плячыма,
У кожнай — па дзесятку год.
Там цукар, соль, гарчыца, мёд,
Жыццёвых соткі дзве прыгод
Ды то не ўсё. Лёс калаўрот
Уе торбу шостую.

Няхай у ім здароўе будзе,
Хай паважаюць цябе людзі.
Гады хай плечы не намуляць,
Дом ды сям’я ў абдымкі туліць.

Няхай ваш род ідзе ў моц,
Трываласцю гартуецца.
Няхай жыве любоў у хаце
I голас шчасця чуецца.

Не будзем гаварыць пра справы сёння мы ані,
Бо сёння ад усмешак дзень святлее.
Дык напаўняй жа сэнсам свае дні.
Цябе віншуем з круглым юбілеем.

            *     *     *

Душою лірык, і ў жыцці — таксама,
Зямлі і вёсцы, як ніхто, адданы,
У працы ж ты - сапраўднейшы мастак,
Заўсёды толкам можаш растлумачыць
Прыродных з’яў складаныя задачы.
I хоць характар твой не вельмі ваяўнічы,
Ты - лепшы ў свеце паляўнічы!
Вязе ў сезон табе і на дзічыну,
I, хай даруе Бог, на пекную жанчыну.
Але ж, як муж, ты - проста ідэал,
Як бацька, лепшага не знойдзеш,
Як сябра, - вернасці ўладар,
I самы сціплы па сваёй прыродзе.
I не бяруць цябе гады –
Такі ж вясёлы, малады!
Калі ж бывае ў хаце сварка,
Даруй, з прычыны лішняй чаркі.
I мусіш жонцы пакарыцца,
Бо ў цябе ж яна - царыца!
Жывеш з ёй зладжана, прыгожа,
Дык вось назаўтра: дай вам, Божа,
Пражыць не менш чым 100 гадоў
На радасць родных і сяброў!
Прыждаць нявестку ў гэтай хаце,
А ў хуткім часе - пэўна ж, зяця!
Жывіце дружна і багата,
Здароўя, шчасця ў Вашу хату!
Галіна Калтунова

            *     *     *

Нарадзіўся ў траўні, калі ўсё зелянее,
Можа, таму ты штогод маладзееш.
Можа, таму тваё шчырае сэрца
Толькі з дабром да людзей век імкнецца.
Можа, ад сонейка, радасць што гушкае,
У доме тваім расцвітае дачушка,
Ды як вясны падарунак-дубочак,
Род прадаўжае любімы сыночак.
Можа таму табе шчасце прыпала
Жонку займець ўсім на зайздрасць, на славу!
Дом ладны маеш, не з горш гаспадарку,
I для гасцей - каўбасу, сала, чарку.
Так што ў 40 гадоў ты зусім малайчына,
Глянеш здалёк, дык, дальбог, як хлапчына!
Раю: трымай яшчэ хвост пісталетам,
Бо ж падабаешся жонцы, кабетам!
I ў юбілей табе шчыра жадаем,
Век каб напоўніўся квеценню мая,
Ды каб пражыў яшчэ столькі гадочкаў,
Колькі на дрэве магутным лісточкаў!
Вер, ад душы табе поспеху зычым
У справе любімай тваёй - паляўнічай.
Мы ж пакідаем у сэрцы надзею:
На стогадовым сваім юбілеі
Ты нам наладзіш такую гулянку —
Сем зойме дзён і сем сонечных ранкаў!
Галіна Калтунова