Віншуем па-беларуску

Віншаванні Мужу і Жонцы



Жонка родная мая!
Начэй бясконцых колькі ты не дасыпала,
Дзяцей расціла, даглядала,
Утульным дом рабіла мой,
Дзе ў шчасці я жыву з табой.
Жыві ты, любая мая,
Яшчэ сто год і болей.
І сагравай сваім цяплом маю душу і далей.
Хай явай стануцца жаданні,
Жыццё хай будзе, нібы мёд,
Жадаем шчыра усміхацца,
Жыць у дастатку, не хварэць,
З-за дробязей не хвалявацца,
Душой ніколі не хварэць.

            *     *     *

Дарагі наш муж, бацька, дзядуля!
На свет прыйшоў ты ў першы месяц лета
3 буяннем траў, духмянымі пакосамі,
То будзь жа лесам, нібы сонейкам.сагрэты,
Каб толькі радасць дні усе прыносілі.
I сёння, калі ўжо 55-ць
Адгорнута у календары жыццёвым,
Табе, наш родны, хочам мы сказаць
Удзячнасці, любові шчырай словы.
I дзякуй, і даруй за воз турбот,
Якім цябе «адорвалі» нярэдка.
Жыві ў здароўі, шчасці многа год,
Наш мілы муж і бацька, любы дзедка!

            *     *     *

Няхай зіма і золкі вецер
Блукаюць ля замёрзлых вокан,
Мне з табой не адзінока,
Пакуль ты, мілы, ёсць на свеце.

            *     *     *

Ідуць гады, і чалавек сталее –
Закон прыроды і жыцця такі.
А мы цябе віншуем з юбілеем –
Уся сям’я, сваты і сваякі.
Тваёй любоўю мы усе сагрэты,
Жыццё квітнее, быццам майскі сад.
Прымі ад нас букет ружовых кветак
У дзень, калі святкуеш пяцьдзесят.
Няхай твой шлях акрэсліцца цудоўна,
І не спяшаюцца імклівыя гады.
Жыві спакойна, мірна, памяркоўна,
Каб быў душой заўсёды малады.

            *     *     *

Ты - мая палавінка,
Хоць ідзі пад вянец.
Ты даўно не дзяўчынка,
Я даўно не хлапец.
З сівізною на скронях,
Скрозь па ўсёй галаве
Мы адзіны сягоння,
Палавінкі мы дзве.
Уявіць немагчыма,
Паасобку каб быць.
Узаемна любімым
Дай жа Бог нам пражыць!
Анатоль Ілынчык,
г. Гомель