Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Жадаем каб у тваім доме
Былі і шчасце і спакой.
Жадаем маладосці вечнай,
Ніколі не старэць душой.
Хай Бог заўжды абараняе
Ад зла, хваробы і журбы.
І будзь прыгожай, добрай, шчырай
Яшчэ на доўгія гады.

            *     *     *

Каб толькі ты здароваю была,
Каб здзейсніліся думкі-мары,
Каб яблыняй вясноваю цвіла
3 усмешкаю шчасліваю на твары.

            *     *     *

За Вас мы ганарымся заўжды,
Мы не лічым, і Вы не лічыце гады,
Сярод нас Вы бадзёрая, прыгожая, добрая,
Няхай жыццё Ваша будзе цікавае, доўгае.
Заставайцеся з намі яшчэ,
Няхай старасць міне і ў рацэ пацячэ,
А Ваш розум, старанне заўжды
Патрэбны ўсім на усе астатнія гады.

            *     *     *

Жыві заўжды пад гэтым мірным небам,
I мірам будзь, і будзь цяплом і хлебам,
Каханай маці, жонкаю, сястрою,
Жаданаю жанчынаю зямною.

            *     *     *

Прымі з юбілеем віншаванні
I шчырыя ад сэрца пажаданні,
Каб моцным здароўе было,
I шчасце ў хату плыло,
Каб праца ў радасць была,
Людская павага расла,
Каб ты цвіла і маладзела,
Збываліся ўсе твае надзеі.