Віншуем па-беларуску

Віншаванні Мужу і Жонцы



Сустрэў цябе я нечакана
І выпадкова, можа быць,
Ды лёсам нам наканавана
У згодзе і ў ласцы жыць.
Удзячны я табе за гэта –
За выбар твой і за лбоў.
Пераканаўся: ў цэлым свеце
Лепш за цябе я не знайшоў!

            *     *     *

У гэты светлы дзень вясновы
Мы твой святкуем юбілей.
І я кажу прызнання словы:
Ты для мяне за ўсіх мілей.
Ад сэрца шчырага жадаю,
У радасць каб было жыццё.
І хай цвіце – не адцвітае
Ў душы святое пачуццё.
Хачу каб доўжыўся твой век,
Мой самы блізкі чалавек!

            *     *     *

Віншаванне жонцы ад мужа

Табе толькі 55.
I хочам мы табе сказаць:
Здароўя моцнага жадаем,
Любові, шчасця - каб без краю.
Яшчэ багацця, дабрабыту,
Спажыць, што за гады нажыта.
Настрою, радасці, удачы,
На працы поспехаў — няйначай.
Спаўнення ўсіх тваіх жаданняў,
Часцейшых з намі каб спатканняў,
Не ведала каб нуды і "скуки".
3 любоўю муж, дзеці і ўнукі!

            *     *     *