Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



У гэты дзень і гэта свята
Жадаем здароўя багата
Хваробы ніякай не ведаць ніколі
Пражыць аж да ста год, а можа і болей.
Хай сонца табе наша любая свеціць
А смутку ніколі не ведаюць вочы
Хай споўняцца ўсе пажаданні надзеі
Здароўе і шчасце хай побач крочаць.

            *     *     *

Колькі цвету у зялёным гаі,
Столькі шчасця мы табе жадаем.
А як болей будзе трэба,
Хай Гасподзь даруе з неба.

            *     *     *

Вёснаў праляцела хай нямала,
Скроні пабялелі і маршчынкі праляглі.
З юбілеем светлым, дарагая мама,
Найраднейшы чалавек на ўсёй зямлі.
Хай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Просім Бога, каб жыццё тваё бярог,
Каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На знаёмы, родны твой парог.

            *     *     *

Сядзь, матуля, крыху адпачні.
Сёння свята - гэта тваё свята.
Віншаванні ад дзяцей прымі,
У гэты дзень гадамі ты багата.
Любая, ты столькі пражыла,
Так заўсёды многа працавала,
Дзякуй за жыццё, што нам дала,
Што любіла нас і шкадавала.
Самая найлепшая на свеце!
Нам дабра і ласкі не забыць,
Вось такую знаюць цябе дзеці,
Любяць і заўжды будуць любіць.

            *     *     *

Ад усёй душы, без мнагаслоўя
Жадаем шчасця і здароўя,
Такой жа мілай, добрай быць,
На радасць нам сто год пражыць.