Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



Мілая, пяшчотная, ласкавая,
Не сумуй, што так ляцяць гады.
Застаешся ты найпрыгажэйшаю
Мамай любай назаўжды.
Хочам цалаваць твае далоні,
Дзякаваць за працу і цяпло,
Гладзіць пасярэбраныя скроні,
Прасіць Бога, каб і далей так было.

            *     *     *

Хай будзеш век шчаслівая,
Ад нас усіх – паклон!
Здароўя табе, мілая,
Блакітных, шчасных дзён.
Багацце тваё вечнае –
У шчырай цеплыні,
Ты, самая сардэчная,
Ад нас любоў прымі.

            *     *     *