Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Мужчыны з днём нараджэння і юбілеем



Да 40-годдзя

Ужо сорак гадоў?
Быць такога не можа,
Вы ж такі малады ды прыгожы.
Бывае, не вераць дзяўчаты,
Што даўно вы ў ролі таты,
Што чакае ва ўтульнай святліцы
Вас каханая жонка-дзявіца.
Дык няхай жа ніколі не кане
У Вашым сэрцы святое каханне,
Хай у Вашай душы сакалінай
Дабрыня закіпае лавінай,
Хай адлічыць шчаслівы век
Вам жыцця на мільён чалавек

            *     *     *

Як вясковыя ўсе хлопцы,
Ой любіў на танцы гойцаць!
Ды не ў танцах быў ты варт -
Надта ж ласы да дзяўчат!
Ды і з жонкай файна ладзіў:
Дзве дачушкі, сын-няблага!
Усё ж найперш сваёй пасадзе
Аддаваў ты перавагу.
За яшчэ адно прызнанне
Меў ад жонкі ты вымову:
За Любоў да палявання.
У ім ты майстар адмысловы!
Але ўсё ж ты - муж цудоўны,
Бацька, што тут гаварыць,
Дочкам, зяцю няма роўных,
Сын, нявестка- дактары.
Можа, ў чым я памыліўся,
Можа, што не так сказаў?
Значыць, так: звярну ўвагу
Меў у чым ты перавагу.
I як дзед - аж нос угору:
Дзве ўнучкі, ўнукаў- два.
Значыць, ёсць у жылах порах,-
Прыбаўляецца дзятва!
Вось таму ў дзень юбілею
Хачу шчыра пажадаць,
Каб умеў і надалей ты
Пісталетам хвост трымаць!
А цяпер прымі на памяць
Падарункі ад душы,
Хай цябе яны пазбавяць
Ад жадання сумна жыць.
Вось медаль, адзіны ў свеце,
Захаваў каб ты азарт
I на пенсію не меціў,
Хоць адмераў 60! (дорыць медаль)
Калі ж млосна часам стане
Ў нейкіх дробязях людскіх
Бяры венік - і ў баню!
Парся, дружа, за дваіх! (дорыць венік)
Жыві доўга і прыгожа,
Хай пануе ў доме лад,
Хай гады здароўе множаць.
I спрыяюць да Stа lаt!
Галіна Калтунова

            *     *     *

Да 60-годдзя

Ёсць на свеце нямала падзей,
Ім штодзённая наша павага.
Мы ж запрошаны на юбілей
Да шаноўнага сябра Івана.
Ён - вясковы хлапец з прыгажэйшых мясцін
Для людзей стаў святым ідэалам
Як работнік, як бацька, як муж і як сын
I як сябра. Заслуг тых нямала.

Толькі ёсць у яго найгалоўнейшы дар:
Залатое мець сэрца спрадвеку
I жыццём даказаць, хто такі гаспадар
I якім трэба быць чалавеку,
Каб не сорам было глянуць ў вочы сябрам
I каб дзеці маглі ганарыцца,
I каб мог на Радзіме сваім землякам,
Не зманіўшы душою, адкрыцца.

Не зманю, як скажу: сёння хочацца ўсім
У сваёй вам любові прызнацца.
Вось такі юбіляр. Незвычайны ва ўсім
А для нас такі мілы і свойскі
Вам сягоння павагу сваю аддадзім,
Што ж, трымайцеся, дружа, геройскі.

Будзе тостаў, прызнанняў на вечары шмат.
Вы, паверце, таго заслужылі.
Тост наш першы, ўзаемны:
- За вашы Sto lаt!
Каб у шчасці іх светла пражылі!
(выконваюць госці “Sto lаt”)
Галіна Калтунова

            *     *     *

Юбілейныя загадкі

- Нарадзіўся хто заўчора?
- Ну канечне ж , слаўны Жора!
- Хто ў працы лоўкі, скоры?
Наш бясцэнны, мілы Жора!
- Хто жыве ўвесь час з задорам?
Спрытны, ладны, дбайны Жора!
- Каму дзеткі ўдзячнасць дораць?
За каго ўнукі спораць?
Што й казаць - канечне ж - Жора!
- Падбадзёрыць хто з гуморам
Можа нас - ну, пэўна ж, Жора!
- Хто кахання тчэ ўзоры
Сваёй Ірачцы? Дык Жора!
- Вось таму ён сёння варт
Ад нас усіх прыняць:
-Sto lat
-I каб далей на “пяцёрку”
Жыў з Ірынкай, шлём Вам:
-Горка!

            *     *     *

Сёння вам дорым не толькі кветкі,
А сувеніры цікавыя гэткія.
1. Жменю пшанічных зярнятак,
Каб паглядаў на дзяўчатак!
2. Дорым такі вугалёк,
Каб вас ніхто не зрок!
3. Нашу да сэрца кладзіце насоўку,-
Кроў заіграе ў вас молада зноўку.
4. Дорым таксама кавалачак мыла,
Каб для кахання заўжды мелі стымул!
5. Гэтую вось шакаладку,
3 жонкай было ўсё
Каб гладка!
6. Сіл каб было багата,
3 кубачка піце гарбату (дораць кубак і чай)
7. Жонка ж каб лепей любіла,
Мыйцеся гэтым мылам!
8. А каб на кухні варылі ўдвух,
Дорым вось гэты фартух!
9. Вось рушнічок вам на памяць, радоўны,
Каб удваіх вас далей аб’ядноўваў!
10. І віншаванне сваё завяршаем
Мы юбілейным для вас караваем,
Каб пражывалі ў шчасці салодкім
Многа гадкоў
Ну, а зараз
ВАМ: “Горка!”
Галіна Калтунова