Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Мужчыны з днём нараджэння і юбілеем



Пра Ваню

  1. Хто жыве заўжды ў пашане?
    - Ну, канечне ж, Шыш наш - (усе): Ваня!

  2. Сэрца млее - толькі гляне...
    Хто, жанчынкі, гэта? (Усе) - Ваня!

  3. Крыўду помніць хто не стане?
    - Ну, канечне ж, гэта Ваня!

  4. Звычкі шкодныя ў загане.
    У каго? Заўжды - у Вані!

  5. Хто на фермы мчыцца з рання?
    Ён, няўрымслівы век, Ваня!

  6. Прыгажосць ані не вяне У каго?
    Ды ўсё - у Вані!

  7. Зорку жонцы хто дастане?
    Верны муж, надзейны Ваня!

  8. Зіну лашчыць - толькі ўстане.
    Хто, вы думаеце? Ваня!

  9. Не змяншаецца каханне
    Да яе ў каго? - У Вані!

  10. Саладзіць тут на “пяцёрку
    Як мы крыкнем дружна: “Горка!”
    Хто адразу ж хутка стане?
    Падтрымайце: Ваня! Ваня!
    - Горка юбіляру!

Галіна Калтунова

            *     *     *

Начальніку

Ды каб штодзённа дзяўчаты, жанчыны
Вас успрымалі як супер-мужчыну,
Каб надзялялі вы, нібыта казкай
Родных настаўніц мужчынскаю ласкай.
Мы ж, далібог, будзем вельмі старацца,
Каб вам заўжды ва ўсім падабацца!
Зычаць вам доўгія, светлыя ранкі
Вашы дарадцы, сябры-каляжанкі.

            *     *     *

Гадавала сыночка ў хаце
Лепшая ў свеце маці,
Над калыскай малітву шаптала,
Лёс-надзею яму наракала:

-ТЫ расці, падрастай, мой сыночак,
Моцным будзь, як у лесе дубочак,
Стань для жонкі надзейным мужам,
Ды заўжды будзь здаровенькім, дужым.

Будзь ласкавым, як сонейка ўлетку,
I пад зоркай Дабра гадуй дзетак,
Не зайздросці ніколі нікому,
Дараваць навучыся любому.

Не падвёў той сыночак маці,
Стаў апорай у роднай хаце,
Мужам, бацькам найлепшым самым
I дарадцам для ўсіх паважаным.

Як ніхто, умее ён падтрымаць,
Словам, жартам напружанне зняць,
А ў крыўдзе нікчэмнай - прабачыць,
А ў сяброўстве надзейным - аддзячыць.

Вось таму сёння ў Дзень нараджэння
Людзі ўдзячнасць яму выпраменьваюць,
Вось чаму з цёплым ліпеньскім сонцам
Зычым вам мы жыцця бясконцага,

Шчасця, плёну, здароўя і радасці,
Каб вы доўга не ведалі старасці.
Хай вас Бог ад нягод ратуе.
I падорыць надзею святую,
Што ваш лёс будзе і надалей
Самых сонечных ранкаў святлей.
Галіна Калтунова

            *     *     *

Куму

За цябе налью я чарку,
Закушу гурком і шкваркай,
Уздыму вясёлы шум:
- Будзь здароў, мой родны кум!

            *     *     *

Бывае па-рознаму ў гэтым жыцці:
Нервовыя спады і радасці,
Праз крыўду і роспач патрэбна прайсці,
Праз горыч благіх нечаканасцей.
I шчасце, калі можна сэрца суняць
Ля чыстай душы чалавека,
Які ўмее ў цяжкасцях і падтрымаць,
Які можа ў вочы праўду сказаць
I што вельмі важна, патрабаваць,
Не мераць усіх адной меркай.
Такім успрымаем мы,ведайце, Вас.
Для нас Вы - надзейны мужчына.
Даруе хай жонка: таму што не раз
Ўздыхаюць услед Вам жанчыны.
Няхай наша прыязнь Вам сілы дае,
Душа ж хай штогод маладзее.
Калі ж чаго, можа, яшчэ не стае,
Паверце: то будзе, не трацьце надзею!