Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Жадаем шчасця, шчодрага святла,
Здароўя, бо яно – ўсяму аснова,
Натхнення для стваральных, творчых спраў,
Каб кожны дзень быў днём адкрыццяў новых.
Хай спорыцца любая справа,
Не сутыкайцеся з бядой.
І колькі б год не мінавала,
Душою будзьце маладой.

            *     *     *

Жадаем шчасця і дабра,
Здароўя, радасці заўсёды,
Каб добрых дзён была гара
І не лічыла свае годы.
Жадаем быць такой прыгожай,
Як з раніцы кветкі ў расе.
Жадаем быць такой шчаслівай,
Каб зайздросцілі ўсе.

            *     *     *