Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Вось восень з павагай на ўсіх пазірае
У чырвань фарбуе навокал лясы.
Таццяна! Мы Вас з юбілеем вітаем
Ды шчасця жадаем у Вашым жыцці.
Руплівасці Вашай зайздросціць можна.
Жаноцкасці Вам не пазычаць.
Жадаем новы дзень хвілінай кожнай
Усмешкаю здароваю страчаць.
Няхай дораць радасць муж, дзеці.
Дай Божа сяброў Вам шмат.
Будзьце самай шчаслівай на свеце,
Няхай кожны Вам будзе рад!

            *     *     *

Нас радуе, здзіўляе, захапляе
Тваё цяпло, вачэй блакітных свет.
Кастрычнік для цябе сёння зрывае
Асеннія кветкі ў прыгожы букет.
Хай зіхаціць удачы зорка
Над тваёй хатай, над вёскай Горкі!

            *     *     *

Кожны год жыццёвы плён хай множыць,
У здароўі, радасці Вам жыць.
Умелай, добрай, шчырай і прыгожай
Нашы віншаванні ад душы.
Каб заўжды і светлым, і праменным
Быў Ваш позірк і такім настрой.
Толькі шчасця, толькі добрых зменаў,
Быць заўжды такой жа маладой.

            *     *     *

Гадоў тваіх высокая ўжо круча!
І ёсць на што табе з яе ўпасці...
Не боязна табе, не сорамна і не балюча —
Супалі сэнс жыцця са зместам шчасця.
Да веку поўнага шыбуй яшчэ ўгору!
Ніколі не стамляйся ад імклівае хады.
I абжывай вышынныя, дзівосныя прасторы
І ад вяршыні да падножжа, шчаслівай будзь заўжды!

            *     *     *

Званне Жанчыны з павагай насіце,
З гордасцю ў сэрцы на свеце жывіце.
Вы прадаўжаеце род чалавечы
І не схіляеце ў роспачы плечы.
Хай жа жыццю лепшы лёс выпадае,
Шлях вам на свеце дабром усцілае.
Хай жа прыгожа Ваш твар выглядае,
Позірк ад шчасця сонейкам ззяе.