Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Хай ад Бога-айца
Вам здароўе і сіла даецца,
I, як сэрца Езуса,
Праменіцца Вашае сэрца.
Хай ад духу святога
Нісходзяць к Вам мудрасць, уменне,
А ад Божае маці
Разважнасць, ласкавасць, цярпенне.

            *     *     *

Былі і ў радасці, і ў горы, і ў трывозе,
Але жылі сумленна на зямлі
I вучняў школы нашай па дарозе
Да вечнага і добрага вялі.
Давалі нам наказы і парады,
Дапамагалі дзетак гадаваць,
I вас у дні народзінаў мы рады
Павіншаваць і шчасця пажадаць.
Мы зычым добрага настрою і здароўя,
Заўсёды згоду мець і радасці запас,
Усмешкі вашы ў рознае надвор’е
Хай грэюць нас, як сонца ў летні час.

            *     *     *

Колькі спелых дрэў у лесе
І маладняку,
Столькі шчасця табе зычым
На тваім вяку.
Ля пасадкі нарадзіўся,
Лес – твой дом, буквар.
Вырас – лесу прыгадзіўся,
Ты ў ім гаспадар.
Хай зязюля пракукуе
Сто разоў падрад,
А з ёй разам праспяваем
Мы табе 100 лят!
Заставайся для нас Пецем,
Духам будзь здаровы!
Мы цябе, браток, прымецім
У тваіх Няровах.

            *     *     *

Вясна ідзе руплівая, гукае,
Яна віншуе Вас без лішніх слоў,
Не першы раз цяплом Вас абдымае,
Каб Вы зязюлін голас чулі зноў.
Мы далучаем галасы да віншавання,
Наш верш нясе на крылах шпак,
Здароўя Вам, бадзёрасці і адчування,
Што чалавек жыве не проста так.
Мы помнім Вашу мудрасць і парады,
Нам і цяпер Вас неяк не стае,
У школе Вас убачыць будзем рады,
I вера ў душы не растае.

            *     *     *

Вам шчасця жадаем, дарагія сваточкі,
У дзень юбілею, у вашае свята!
Хваробы ніякай не ведаць ніколі,
Пражыць год да сотні, а, можа, і болей.